Хорошего дня!
23 Июль2019
Досуг
КП Беларусь

LIDBEER абвяшчае галасаванне за ўдзельнікаў фестывалю

Вы можаце паўплываць на тое, хто выступіць на сцэне

Фота: арганiзатары

З кожным годам цікавасць да інтэрактыўнага фестывалю LIDBEER расце. Яго арганiзатары традыцыйна запрасілі маладых музыкантаў, арганізатараў фудкорта, забаў і рамеснікаў да ўдзелу ў фэсце. А потым звярнуліся да гледачоў, закликая абраць тых, каго яны жадаюць убачыць на фестывалі 7 верасня ў Лідзе!

У 2019 за права выступіць на фестывалі будуць змагацца 72 музычныя гурты - гэта амаль у тры разы больш, чым у папярэднія гады! У розны час на LIDBEER выступалі ўжо вядомыя гурты «NaviBand», «NIZKIZ», «Мутнаевока», «ЧуVство Палёту», «Yellow Arc 6».

Сёння малая сцэна фэсту - выдатная платформа для старту музычнай кар'еры. Яна дае магчымасць маладым музыкам заявіць пра сябе і выступіць перад шматтысячнай публікай. У гэтым годзе LIDBEER адзначае першы юбілей - 5 гадоў. На цэнтральнай пляцоўцы пад адкрытым небам выступяць «Artic Yellow 6», «Маўчаць дома», «Akute», папулярныя поп-панкі «Агонь», «Элджей» і культавыя «Сплин» і «Чайф».

Фота: арганiзатары

Як пакiнуць голас?

У кожнага наведвальніка сайта, аўтарызаванага з дапамогай SMS, ёсць магчымасць прагаласаваць па адным разе за 4-х кандыдатаў ва ўсіх катэгорыях. Прагрэс галасавання адкроецца ў асобным акне.

Адбор удзельнікаў стартаваў у катэгорыях «малая сцэна», «фудкорт», «рамяство» і «забавы». Пакiнуць свой голас онлайн можна на сайце voting.lidbeer.by з 15 ліпеня па 4 жніўня. Абірайце лепшых!

Увага! Lidbeer абвяшчае 3 дні зніжак на квітк і і пашырае комба-прапанову на групавыя паездкі! Набыць квiтки па прывабнай цане можна з 24 па 26 ліпеня. Кошт - 24 рублі. А з 27 ліпеня пашыраецца комба-прапанова: набыць са зніжкай можна камплект з 5 і больш квіткоў. Пры куплі:

Калi? 7 верасня

Дзе? Лiда

Кошт пытання? - Уваход на фестываль вольны. Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта – 29 BYN.

Подпишись на наши новости в Google News!

Возрастная категория сайта 18+

Владелец сайта www.kp.by - Закрытое акционерное общество "БелКП-ПРЕСС"; (юридическое лицо, на которое возложены функции редакции газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии»). УНП 100742707

Место нахождения ЗАО "БелКП-ПРЕСС": Республика Беларусь, 220034, г. Минск, ул. Платонова, 1Б, к. 401 (4-й этаж). Контактный телефон: +375 (17) 294-27-11. e-mail: kp@phkp.by.